Са святам Вялікадня віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 09 Апреля 2023 08:10

Са святам Вялікадня віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна, прадстаўнікі каталіцкай канфесіі! Прыміце шчырыя віншаванні са святам Вялікадня!

Гэта вялікае хрысціянскае свята з’яўляецца сімвалам дабра і справядлівасці, служыць крыніцай надзеі і духоўных сіл. Яно прыносіць у нашы сем’і любоў і згоду, абуджае ў кожным з нас імкненне жыць сумленна, заклікае да здзяйснення карысных спраў і ўчынкаў. Менавіта ў гэтыя велікодныя дні мы пражываем час, які патрабуе ад усіх нас міласэрнасці, цярплівасці і ўзаемаразумення.

Дарагія сябры! Няхай светлае Уваскрасенне Хрыстова напоўніць вашы дамы мірам, цяплом і ўтульнасцю. Няхай у вашых сем’ях пануюць згода і дабрабыт, а кожнага з вас суправаджаюць толькі добрыя намеры!

Моцнага ўсім здароўя, поспехаў у справах і пачынаннях!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 544 раз Печать