Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць ваўкавычан з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 03 Июля 2023 08:18

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць ваўкавычан з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна! Дарагія землякі!

Шчыра, ад усяго сэрца віншуем вас з галоўным і знамянальным святам у жыцці нашай дзяржавы — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавінай з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Незалежнасці – гэта сімвал суверэнітэту і свабоды, пераемнасці пакаленняў і павагі да сваіх традыцый, нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасабленне адзінства і згуртаванасці народа.

За гады сваёй незалежнасці Беларусь дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, абаронным комплексе і шматвектарнай знешняй палітыцы.

Наша краіна стала астраўком бяспекі і міралюбівасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у сваёй будучыні і магчымасці атрымаць годную адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей.

У гонар гэтага светлага і радаснага дня жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, міру, шчасця і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай любімай Радзімы.

Са святам! З Днём Незалежнасці! З Днём Рэспублікі!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 573 раз Печать