Са святам Вялікадня вiншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 31 Марта 2024 08:40

Са святам Вялікадня вiншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна, вернікі каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні са святам Вялікадня!

Вялікі сэнс гэтага свята праяўляецца ва ўрачыстасці веры і дабра, звяртае нас да сапраўдных каштоўнасцей чалавекалюбства і міласэрнасці, дапамогі і суперажывання бліжнім. Дзякуючы яму мы глыбока адчуваем наша адзінства, заснаванае на духоўнасці, гістарычнай і культурнай спадчыне нашых продкаў.

У гэтыя святочныя, радасныя велікодныя дні жадаем усім вернікам Ваўкавышчыны ўвасаблення ў жыццё светлых ідэалаў хрысціянства. Моцнага ўсім здароўя і душэўнага спакою.

Няхай Уваскрасенне Хрыстова напоўніць вашы дамы спакоем, цяплом і ўтульнасцю. Няхай у вашых сем'ях пануюць згода і дабрабыт, а кожнага з вас суправаджаюць толькі добрыя намеры!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў

 

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 493 раз Печать