Са светлым святам Уваскрасення Хрыстова віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 20 Апреля 2025 08:42

Са светлым святам Уваскрасення Хрыстова віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя вернiкi праваслаўнага i каталіцкага веравызнання Ваўкавышчыны!

Віншуем вас са светлым святам Уваскрасення Хрыстова — Вялікаднем!

Шчыра жадаем, каб гэтыя святочныя дні сагрэлі вашы сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, і каб частка радасці, якую адчувае хрысціянскі свет, заставалася з вамi і падтрымлівала ў няпросты час! няхай яркае святло Вялікадня падорыць вам надзею, радасць і шчасце, напоўніць душу верай, намеры — дабром, а сэрца — любоўю. мірных і спакойных дзён вам.

Дарагія землякі, няхай Вялікдзень стане ў вашым жыцці пачаткам новых здзяйсненняў і перамог! Жадаем глыбокай веры ў Бога, мудрасці, чысціні, спагады і ўсеабдымнай любові да блізкіх, гармоніі, кахання, сямейнай утульнасці і шчасця! 

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 364 раз Печать