Віншаванне раённай улады з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 11 Мая 2025 08:47

Віншаванне раённай улады з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

У 2025 годзе спаўняецца 30 гадоў з даты правядзення Рэспубліканскага рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне дзяржаўнай сімволікі.

Дзяржаўныя герб, сцяг і гімн з’яўляюцца галоўнымі сімваламі краіны, яны адлюстроўваюць слаўную гісторыю і будучыню беларускай дзяржавы. Сёння мы асабліва падкрэсліваем значнасць гэтых неад’емных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Яны ўвасабляюць ідэю нацыянальнага адзінства, найважнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны, адлюстроўваюць духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і незалежнага развіцця. Мы ганарымся гераічным мінулым нашай краіны, мужнасцю народа і добрымі традыцыямі.

Шанаваць і паважаць свае сцяг, герб і гімн — абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Гэтыя нацыянальныя каштоўнасці ўвасабляюць веліч і прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый і непарыўную сувязь мінулага, сучаснасці і будучыні краіны.

Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе грамадства, умацуе ў нас пачуццё асабістай адказнасці за краіну і гатоўнасць старанна працаваць дзеля працвітання роднай Беларусі. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць найважнейшыя падзеі жыцця, напаўняючы сэрцы высокім пачуццём любові да Айчыны.

Ад душы жадаем вам, дарагія землякі, сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт                                                

Ваўкавыскі раённый Савет дэпутатаў  

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 535 раз Печать