Віншуем вас з адным з галоўных хрысціянскіх святаў – Божым Нараджэннем!
Свята Раства для мільёнаў людзей з’яўляецца ўвасабленнем веры, дабра, чалавекалюбства. У цудоўныя калядныя дні сэрцы вернікаў напаўняюцца шчасцем, надзеяй і спачуваннем, якія натхняюць на здзяйсненне добрых спраў, аказанне дапамогі ўсім, хто ў ёй мае патрэбу. Таму што ў наш складаны і супярэчлівы век чалавецтву асабліва неабходны высокія ідэалы справядлівасці, самаахвярнасці і міласэрнасці, якія нясе ў сабе свет хрысціянства.
Гэтае радаснае свята, сагрэтае запаветамі любові і згоды, дорыць людзям веру, аб’ядноўвае і збліжае сем’і, пакаленні і народы ў імкненні да духоўнага ператварэння і абнаўлення, у шчырым жаданні дзяліцца паміж сабой цяплом і ўвагай.
Дарагія сябры! Няхай дастатак і дабрабыт, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме. Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму і поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях!
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.
