Вiншаванне мясцовай улады з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 15 Марта 2026 09:00

Вiншаванне мясцовай улады з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

32 гады таму, 15 сакавіка 1994 года, у нашай краіне быў прыняты Асноўны Закон, які абвясціў чалавека галоўнай каштоўнасцю, а яго правы і свабоды — нязменнымі прыярытэтамі дзяржавы.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адлюстравала спрадвечнае імкненне беларусаў жыць у свабодным і справядлівым грамадстве, стала надзейнай прававой асновай для правядзення ў краіне паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Дзякуючы Канстытуцыі ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае моцная і эфектыўная сістэма дзяржаўнай улады, якая фарміруецца пры непасрэдным удзеле народа, закладзены трывалы фундамент грамадскай згоды для міру і працвітання Айчыны.

Наша галоўная задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.

Упэўнены, што дзякуючы адзінству і мудрасці народа мы здольны дасягнуць усіх вызначаных мэт.

У гэты знамянальны дзень жадаем усім міру і згоды, поспехаў ва ўсіх канструктыўных распачынаннях, шчасця, моцнага здароўя і дабрабыту.

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт                                                                 

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў 

 

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 240 раз Печать