Са светлым святам Уваскрасення Хрыстова віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 05 Апреля 2026 09:00

Са светлым святам Уваскрасення Хрыстова віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя вернiкi каталіцкага веравызнання Ваўкавышчыны!

Віншуем са светлым святам Уваскрасення Хрыстова, з Вялікаднем!

Спадзяёмся, што частка радасці, якую адчувае хрысціянскі свет, застанецца з вамi на ўвесь год і падтрымлівае ў цяжкую гадзіну. Няхай яркае святло гэтага вялікага свята асвеціць уcё наваколле, падорыць надзею, радасць і шчасце людзям. І няхай заўсёды душа іскрыцца верай, намеры — дабрынёй, а сэрца — любоўю. Мірных і спакойных дзён! Няхай вера абараняе ад усіх бед і беражэ вашу душу.

Вялікдзень няхай стане ў вашым жыцці пачаткам новых здзяйсненняў і перамог, анёлы і святыя ніколі не пакідаюць вас і накіроўваюць па верным шляху, а душы напоўняцца святлом і радасцю! Жадаем мудрасці, пакоры, чысціні, спагады і любові да блізкіх, гармоніі, кахання, сямейнай утульнасці і шчасця!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў 

 

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 300 раз Печать