- Гэта свята непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей у гісторыі нашай краіны — вызваленнем сталіцы, горада-героя Мінска. Для кожнага беларуса гэтая дата з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, воінскай славы і працоўнай доблесці. Яна аб'ядноўвае ўсіх, хто шануе гісторыю свайго народа, верыць у яго сілы і сумленнай працай робіць уклад у росквіт Айчыны.
Сёння мы схіляем галовы перад вялікім подзвігам пакалення пераможцаў. Мы свята шануем памяць тых, хто загінуў на палях бітваў, і гаворым словы глыбокай падзякі нашым дарагім ветэранам за мірнае неба, за права жыць і працаваць на роднай зямлі.
Ваўкавыская зямля спаўна спазнала жахі той вайны. Але наш народ не зламаўся, выдужаў і адрадзіў родны край з руін і попелу. Наш святы абавязак - зберагчы гэту памяць, захаваць праўду пра гісторыю і перадаць яе падрастаючаму пакаленню.
Незалежнасць – гэта не проста палітычны статус. Гэта штодзённая, упартая праца кожнага з нас. Сёння Ваўкавыскі раён – гэта стабільна развіты рэгіён з магутным прамысловым і аграрным патэнцыялам, багатымі культурнымі і духоўнымі традыцыямі.
Усё, чым сёння ганарыцца наш раён, - гэта вынік вашай любові да сваёй малой радзімы, вашага прафесіяналізму і адказнасці. Дзякуй вам за адданасць справе і за ваш уклад у развіццё Ваўкавышчыны!
Дарагія сябры! Сіла нашай дзяржавы - у адзінстве народа, у нашай гатоўнасці разам пераадольваць любыя цяжкасці і ўпэўнена ісці наперад. Няхай гэты святочны дзень натхніць вас на новыя здзяйсненні дзеля працвітання нашай любімай Беларусі!
Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і мірнага неба над галавой! - сказаў кіраўнік раёна.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.
