Анатоля Калініна цікавіла эфектыўнасць работы мясцовай ЖКГ. Начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама Алег Шафранскі далажыў намесніку прэм’ер-міністра пра ход падрыхтоўкі арганізацый ЖКГ Гродзенскай вобласці да абагравальнага сезона 2017/2018 гадоў: у прыватнасці, атрыманне пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц, стварэнне запасаў драўнянага паліва, а таксама зрабіў параўнальны аналіз перакладкі цеплавых сетак.
Віцэ-прэм’ер азнаёміўся з работай кацельні “Цэнтральная” ў Дзятлаве, якая з 2007 года працуе на мясцовым паліве і забяспечвае гарачай вадой і цяплом жылыя дамы горада і аб’екты сацыяльнай сферы.
Анатоль Калінін цікавіўся , наколькі эфектыўна працуе кацельня на шчапе і як можна зменшыць выдаткі, якія ў раёне ёсць праблемы па падрыхтоўцы цеплавых сетак і абсталявання да ацяпляльнага сезона. Тлумачэнні давалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі, дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргей Луня.


Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.