Раўнапраўнасць — адвечная мара ўсіх прыгнечаных нацый. Быць гаспадарамі зямлі, на якой Бог пасяліў твой народ. Адчуваць пашану навакольных дзяржаў да тваёй краіны і яе незалежнасці. Мець права самім вызначаць свой шлях да шчасця і росквіту, ганарыцца дасягненнямі і талентамі землякоў, сваёй нацыянальнай культурай.