Пісалі пра вайну тыя, хто прайшоў па ваенных дарогах, і тыя, хто ведаў яе па дакументах і ўспамінах удзельнікаў ваенных падзей. Пісалі і пішуць нашчадкі — пра тое, што давялося перажыць роднай зямлі, беларускаму народу, нашым дзядам і прадзедам, бабулям і прабабулям. Для таго, каб ніхто і ніколі не забываў пра гэта, каб вайна ніколі не паўтарылася.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны знайшла адлюстраванне ў творах многіх беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх — Я. Колас, Я. Купала, П. Броўка, В. Быкаў, П. Панчанка, М. Танк, А. Вярцінскі, А. Куляшоў, С. Алексіевіч і іншыя. Творы гэтых і многіх іншых аўтараў гучалі ў маі ў бібліятэках Ваўкавышчыны.
Распачала шэраг мерапрыемстваў у рамках акцыі раённая бібліятэка, дзе свае ўласныя творы на тэму вайны чыталі пісьменнікі літаратурнага аб’яднання “Экватар”: кіраўнік клуба В. Корбут, І. Вінарская, М. Іваноўскі, Т. Кавальчук. Прайшоў тут і ўрок-рэквіем “Вайна — боль і памяць народа”, на якім чытальнікамі былі вучні 7 “А” класа гімназіі № 2 разам з настаўніцай іспанскай мовы С. І. Жыткевіч.
У раённай дзіцячай бібліятэцы разам з вучнямі 7 класа СШ № 2, класным кіраўніком Г. І. Пура творы на ваенную тэматыку чытаў начальнік аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама І. А. Салавей. У гарадской дзіцячай бібліятэцы ўдзел у акцыі прынялі вучні 11-х класаў СШ № 4, настаўнік гісторыі М. Л. Кур’яновіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Т. А. Кінічэнка, а таксама старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Беларуская ліга бацькоў і педагогаў “Крок за крокам” Т. І. Навасад.
Мерапрыемствы прайшлі таксама ў Роскай гарпасялковай бібліятэцы, сельскіх бібліятэках раёна. Прымалі ўдзел у акцыі дзеці, ўнукі і праўнукі ветэранаў вайны.
Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — значыць, змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі. І калі хоць аднаму чалавеку захацелася яшчэ прачытаць творы пра Вялікую Айчынную вайну, адкрыць для сябе новыя старонкі гісторыі, значыць, акцыя прайшла недарэмна.
Наталля ЛЫШЧЫК, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.