Конкурс «Урожай через край». У руплівай гаспадыні - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 25 Октября 2025 09:53

Конкурс «Урожай через край». У руплівай гаспадыні

Цікавыя экземпляры на наш конкурс “Ураджай цераз край” даслала жыхарка аграгарадка Субачы Яніна Вітус.

Сама гаспадыня ў сваім лісце ў рэдакцыю і расказала гісторыю з’яўлення бульбяных дзіваў і агурковых дзікабразаў:

“Бульба ў гэтым годзе ўрадзіла, хоць надвор’е не заўсёды ёй спрыяла. Прыйшлося капаць “соткі” ў брата вялікай кампаніяй. Якое ж было здзіўленне, калі пачалі трапляцца незвычайныя экземпляры. Яны былі не толькі вялікіх памераў, але і незвычайнай формы. У кошык магло змясціцца толькі дзевяць такіх бульбін, і кожнай з іх мы ўсёй кампаніяй давалі назвы: Мішка касалапы, Калабок, Качка. А самай важкай аказалася Чарапаха — аж 1 020 грамаў!

А дома вырасла яшчэ адно дзіва дзіўнае — агурок індыйскі, як казала сяброўка, калі давала адно каліўца ў стаканчыку. Яно добра прыжылося, расплялося, але завязі доўга не было. І вось у верасні з’явіліся калючыя “дзікабразы”. Іх было сем штук на кусце. Разрэзаць — праблема, з’есці — яшчэ большая! На смак агуркі аказаліся, як пераспелыя старыя айчынныя, да таго ж вельмі вадзяністыя. Магчыма, таму што позна выспелі. Але курам спадабаліся!”.

Нам да слоў гаспадыні дадаць няма чаго. Ды і ці патрэбна? Тут дабавіць — толькі сапсаваць і гумар Яніны Віктараўны, і яе іранічна-аптымістычнае стаўленне да жыцця. За тое і дзякуем шчыра гаспадыні незвычайнай агародніны!

Падрыхтавала Яна КАРОЛЬ.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 72 раз Печать