Калядны вечар у Альхова - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 15 Января 2018 12:25

Калядны вечар у Альхова

Каляды — адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Доўжыцца яно два тыдні, на працягу якіх людзі ходзяць у госці, гуляюць у калядныя гульні. Само слова «каляды» мае паходжанне ад лацінскага calendae, «календы» — назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і «каляндар»), а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыска — Кола.

Да каляд рыхтаваліся адказна: прыбіралі хату, шылі новае адзенне, абавязкова мыліся ў лазні, бо новы год і новае сонца сустракалі з парадкам у гаспадарцы і ў душы. І сёння людзі стараюцца напярэдадні Калядаў дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё.

Адной з самых яркіх традыцый было каледаванне, што дайшло і да сучаснасці. Лічылася, што праз весялосць, шумлівыя гульні можна напалохаць злыдняў. Моладзь збіралася разам, пераапраналася ў тэматычных жывел: мядзведзя, карову, казу, бусла і ішла па хатах, спяваючы калядныя песні. У знак удзячнасці гаспадары адорвалі калядоўшчыкаў пачастункамі, грашыма.

На мінулым тыдні ў вёсцы Альхова весела і шумна адсвяткавалі Каляды. Кіраўнік дзіцячага тэатральнага гуртка Марыя Гжэсяк і загадчык філіяла «Рэплеўскі ДК» Антаніна Стасюкевіч падрыхтавалі і правялі абрад «Калядныя варожбы». Гурт калядоўшчыкаў абыходзіў кожны дом, праслаўляючы гаспадароў, жадаючы ім доўгага і добрага жыцця. Удзельнікі абраду вадзілі з сабой «казу і мядзведзя», бо лічылася, што з дапамогай гэтых жывел можна выгнаць са двара нячысцікаў. У гэты вечар таксама асаблівую ўвагу аддавалі варажбе: цыганка кожнаму жыхару нагадала багатае і салодкае жыццё. Калядоўшчыкі спявалі песні на польскай мове. У адказ гаспадары адорвалі іх цукерками і пірагамі.

Арганізатары мерапрыемства — аграсядзіба «Альхова» і філіял «Рэплеўскі ДК» — дзякуюць старасту вёскі Альхова Дануту Шыдлоўскую за дапамогу ў правядзенні свята і ўсіх удзельнікаў беларускага каляднага абраду за пачастункі і добры настрой.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2959 раз Печать
Другие материалы в этой категории: Праздник для взрослых и детей Новый год «на бис»