Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 23 Августа 2018 07:21

У Воўпаўскім Доме культуры прайшло свята фальклору «Лявоніха на свята запрашае»

Прочитано 2783 раз

У гэтым годзе яно супала з Яблычным Спасам, які стаў галоўнай тэмай мерапрыемства.

Фальклорныя калектывы з розных населеных пунктаў сабраліся ў Воўпе, каб падзяліцца сапраўднымі народнымі песнямі, якія яны з вялікай любоўю захоўваюць і выконваюць для сучаснікаў. Сваімі выступленнямі аматараў аўтэнтычнага мастацтва парадавалі фальклорны калектыў “Чараўніцы” Мацвееўскага Дома культуры, народны ансамбль народнай песні “Ярыца” з Мастоўскага раёна, фальклорны гурт Раднікоўскага сельскага клуба, а таксама жыхары аграгарадка. Пасля выступлення кожнага артыста гаспадыня свята Лявоніха адарыла салодкім сакавітым яблыкам со свайго чароўнага кошыка. Смачныя падарункі атрымалі і гледачы, якія актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах і віктарынах.