Гаспадыні падзяліліся рэцэптамі прыгатавання розных страў з яблыкаў. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнёвай праграмме “Багаты ўраджай”. Усе разам вяскоўцы ўспаміналі і спявалі песні, у якіх ідзе гаворка пра яблыкі. На прыканцы мерапрыемства вядучыя ўсіх пачаставалі сакавітымі і прыгожымі дарамі садоў.
У Падароскім Доме культуры таксама прайшла гульнёвая праграма, прысвечаная гэтаму святу. Удзельнікі сабраліся за сталом з яблычнымі прысмакамі. Частуючыся піражкамі і блінамі з яблыкамі, госці слухалі расказ вядучай пра Свята Перамянення Пана і яблычны Спас. А затым прынялі ўдзел у гульнёвай праграме і паглядзелі невялікі канцэрт, які падрыхтавалі мясцовыя артысты.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.