Масштабнае мерапрыемства, якое накіравана на адраджэнне і папулярызацыю нематэрыяльнай спадчыны, адбылося ўжо другі раз. У вёсцы Навасёлкі сабраліся каравайніцы, майстры, рамеснікі, людзі, неабыякавыя да захоўвання народных традыцый. Клуб пажылых людзей «Скарбонка» і работнікі Роскага Дома культуры таксама сталі ўдзельнікамі гэтага фестывалю. Яны падрыхтавалі для гасцей свята праграму-вячоркі “Аб шчасці баючы”, з традыцыйнымі народнымі песнямі і прыпеўкамі, гульнямі і забавамі. Гледачы з задавальненнем прымалі ў ёй удзел. А на развітанне вядомая каравайніца з Мацвееўцаў Надзея Талашка ўручыла гаспадыні свята традыцыйны ваўкавыскі вясельны каравай, комплекс уменняў па вырабу якога прызнаны гісторыка культурнай каштоўнасцю.
Четверг, 30 Августа 2018 09:01
Падзяліліся культурнай спадчынай. Клуб пажылых людзей «Скарбонка» і работнікі Роскага Дома культуры сталі ўдзельнікамі фестывалю “Паўлаўскія караваі”
Лариса Прокопеня
Опубликовано в
Культура
Теги
Нядаўна ў Слонімскім раёне адбыўся фестываль “Паўлаўскія караваі”.
