Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб тым, як жылі нашы дзяды і прадзеды. Як працавалі і чым бавілі час, што рабілі ў хаце і каля хаты, як вырошчвалі хлеб і шылі адзенне. І не проста даведаліся, але і самі паспрабавалі збудаваць буслянку, перанесці вілкамі чыгунок, пакаштавалі любімы ласунак іх равеснікаў з мінулага — духмяны хлеб з маслам і соллю. Дзяўчаты з задавальненнем разглядалі і прымяралі традыцыйныя беларускія спадніцы, патрымалі ў руках хатнія прылады, якімі карысталіся іх бабулі.
Адчыніўшы разам з работнікамі Дома культуры чароўную «Скарбонку мінулага», малыя вяскоўцы адчулі сябе часцінкай гісторыі свайго роднага краю, нашчадкамі продкаў, якія пакінулі нам вялікую і каштоўную спадчыну.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.