У гэтым годзе ваукавычан і гасцей горада на пляцоўцы па вул. К.Маркса чакалі традыцыйныя для гэтага свята мерапрыемства: тэатралізаваная канцэртная праграма, гульнi i конкурсы з гледачамі, сустрэча гаспадыні — Купалiнкi i дзяўчат-купалінак, пошук папараць-кветкі, запальванне вогнішча i карагоды вакол яго, пусканне вянкоў на ваду. Дзяўчаты выстройваліся ў чаргу каля усталяванага тут люстэрка, каб прымерыць на сябе адзін з галоўных сімвалаў гэтага свята - запаветны вянок. На працягу ўсяго купальскага вечара на сцэне гучалі песні розных музычных калектываў і сольных выканаўцаў Ваукавыщыны. Паўсюль працавалі гандлёвыя кропкі. Жадаючыя маглі смачна падсілкавацца і набыць упадабаныя сувеніры. Для дзяцей былі арганізаваны выязныя атракцыёны.
Свята скончылася бліжэй да паўночы. Усе купальскія абрады былі выкананы, і людзі сталі разыходзіцца па дамах — задаволеныя і захопленыя чароўнай летняй ноччу.
Больше фотографий ЗДЕСЬ
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.