«Край, дзе ты нарадзіўся і рос» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 30 Августа 2019 10:39

«Край, дзе ты нарадзіўся і рос»

Свята пад такой назвай сабрала жыхароў аграгарадка Юбілейны. Сардэчна павітала аднавяскоўцаў стараста Галіна Буяк, а работнікі мясцовага Дома культуры падрыхтавалі святочную праграму.

Кожны, хто пройдзе па вуліцах гэтага аграгарадка, адразу зразумее, што тут жывуць добрыя, працавітыя і руплівыя людзі. Радуюць вока чыстыя вуліцы і прыгожыя дамы з дагледжанымі кветнікамі. На свяце былі падведзены вынікі кокурса на лепшы кветнік, пераможцамі якога былі прызнаны Ганна і Юрый Януцэвічы.

Сярод мясцовых жыхароў аграгарадка шмат таленавітых людзей. Есть спевакі і танцоры, есць і свае паэты. Наталля Ляута спецяльна да гэтага дня напісала верш “Мой пасёлак”, які прачытала аднавяскоўцам.

Гонар аграгарадка — трывалыя сем’і, дзе пануе ўзаемная любоў і павага. І такіх у Юбілейным нямала. Некаторыя ўжо адзначылі сярэбранае, залатое і нават смарагдавае вяселле. Аднавяскоўцы шчыра павіншавалі землякоў з гэтымі значнымі датамі. А шматдзетная сям’я Алесі і Эдуарда Стасевічаў была адзначана як самая актыўная сям’я аграгарадка.

Цікава было на свяце не только дарослым, але і дзецям. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнёвай праграме «Падарожжа па родным мясцінам», пад час якой пабывалі ў яшчэ незнаёмых ім куточках малой радзімы.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1481 раз Печать