Валачобнікі спяваюць, шчасця, радасці жадаюць - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 15 Апреля 2020 13:36

Валачобнікі спяваюць, шчасця, радасці жадаюць

У Ваўкавыскім раёне беражліва зберагаюцца традыцыі продкаў: народные святы, абрады, рамёствы і ўменні.

Адзін з такіх абрадаў — валоканне, які традыцыйна праводзіцца ў першы дзень Пасхі і мае даўнюю гісторыю. Кожны год работнікі Ваўкавыскага Цэнтра культуры і народнай творчасці, згодна з традыцыямі, віншуюць жыхароў раёна са святам. Сёлета валачобнікі таксама прайшліся па вуліцах вёсак і аграгарадкоў. Напрыклад, работнікі Рэп­леўскага ДК падрыхтавалі абрад «Пачастуй, гаспадару!», а прадстаўнікі Рупейкаўскага ДК павіншавалі аднавяскоўцаў абрадам «Валачобнікі спяваюць, шчасця, радасці жадаюць». Спевы, віншаванні і пажаданні па традыцыі былі ўзнагароджаны пісанкамі і пірагамі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1169 раз Печать