У Рызе выдадзена кніга-каталог «Ваўкавыскія паштоўкі. 1910–1939» нашага знакамiтага земляка Вячкi Целеша - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 01 Августа 2021 15:01

У Рызе выдадзена кніга-каталог «Ваўкавыскія паштоўкі. 1910–1939» нашага знакамiтага земляка Вячкi Целеша

Аўтар даслаў у нашу рэдакцыю ліст:

— Я люблю родную Ваўкавышчыну і імкнуся што-небудзь для ее зрабіць. Як даследчык гісторыі і калекцыянер беларускіх паштовак, яшчэ ў савецкі час я публікаваў свае артыкулы пра ваўкавыскія старыя паштоўкі ў газетах «Знамя Октября» і «Гродзенская праўда». Не раз бываў у ваенна-гістарычным музеі імя П. І. Баграціёна, у якім шмат гістарычных артэфактаў, і дзе ў 2010 годзе адбылася мая мастацкая выстава. Мне дапамагала былы дырэктар музея Ала Суета. Адзначу, што я неаднаразова дарыў музею арыгіналы старых паштовак Ваўкавыска. Вось і цяпер адаслаў у падарунак мой каталог і адну з паштовак з відам горада, выдадзеную ў пачатку ХХ стагоддзя.

Каталог ваўкавыскіх паштовак напісаны на аснове маёй даследчай працы. Усе паштоўкі ў ім сістэматызаваны і пададзены ў храналагічным парадку. У каталог увайшлі паштоўкі і фотапаштоўкі з выявамі горада са збораў музеяў, бібліятэк, прыватных калекцый і з калекцыі аўтара, выда-
дзеныя рознымі выдавецтвамі і выдаўцамі на працягу 1910-1939 гадоў. Каталог павінен быць цікавым для гісторыкаў і краязнаўцаў Ваўкавыска і ў першую чаргу парадуе філакартыстаў-даследчыкаў.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1940 раз Печать