Ваўкавыская раённая бібліятэка правяла паэтычную акцыю “Чытаем разам творы Багдановіча” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 11 Декабря 2021 11:21

Ваўкавыская раённая бібліятэка правяла паэтычную акцыю “Чытаем разам творы Багдановіча”

9 снежня споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка. Да гэтай значнай падзеі Ваўкавыская раённая бібліятэка правяла паэтычную акцыю “Чытаем разам творы Багдановіча”.

Акцыя, прысвечаная юбілею класіка беларускай літаратуры, сабрала ў раённай бібліятэцы творчых і актыўных жыхароў горада Ваўкавыска. Людзі розных узростаў і сацыяльнага статусу чыталі любімыя творы таленавітага паэта: Анастасія Аляксандраўна Самушчык, педагог-арганізатар сярэдняй школы № 2, вядомая у Ваўкавыску пісьменніца, чытала верш “Калі паласу агнявую...”; Тамара Антонаўна Луговіч, адказны сакратар Ваўкавыскага раённага савета ветэранаў, выбрала любімы многімі верш “Слуцкія ткачыхі”; мясцовая паэтка Галіна Іванаўна Смок прачытала верш “Переписчик”. Удзел у акцыі прынялі і студэнты Ваўкавыскага каледжа ГрДУ ім. Янкі Купалы. З вялікай асалодай яны дакрануліся сэрцам і душой да чароўных радкоў з вершаў паэта, словы якіх пакладзены на музыку: “Зорка Венера ўзышла над зямлёю…”, “Вераніка”.

Чытачы аддаленых вёсак, якія абслугоўваюцца бібліёбусам, таксама далучыліся да акцыі. Знакамітыя вершы беларускага класіка з задавальненнем прачыталі жыхары вёскі Андрэевічы Кацярына Генрыхаўна Жук і Марыя Іосіфаўна Абрамюк.

Максім Багдановіч пражыў толькі 25 гадоў, але ўжо прайшло амаль стагоддзе, а яго рамантычны вобраз і незабыўныя творы, як і раней, кранаюць людзей да глыбіні душы.

Алена Цярэшка, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1884 раз Печать