Пяром і сэрцам. Гутарым з членам Саюза пісьменнікаў, вядомым паэтам з Ваўкавыскага раёна Мікалаем Іваноўскім - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 09 Апреля 2022 16:46

Пяром і сэрцам. Гутарым з членам Саюза пісьменнікаў, вядомым паэтам з Ваўкавыскага раёна Мікалаем Іваноўскім

Два тыдні назад адбылася вельмі значная падзея ў сферы беларускай культуры — XXV, юбілейны, з’езд пісьменнікаў Беларусі. У ліку арганізатараў — Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Нацыянальная бібліятэка. Дэлегацыя Гродзенскай вобласці таксама прымала ўдзел у гэтым нештодзённым мерапрыемстве. Адзіным прадстаўніком ад Ваўкавыскага раёна ў яе складзе быў Мікалай Іваноўскі — наш зямляк з Пачуек, вядомы паэт, член Саюза пісьменнікаў.  Мы пагутарылі з Мікалаем Пятровічам аб яго ўражаннях ад з’езда і прымеркаваных да яго падзей і аб тым, як увогуле адчуваюць сябе людзі, занятыя літаратурнай творчасцю, у сучасным высокатэхналагічным і не вельмі ўтульным свеце.

— З’езд два разы адкладвалі з-за пандэміі, — паведаміў напачтку мой суразмоўца. — Але ўсё ж такі правялі, як толькі эпідэміялагічная сітуацыя трохі злагодзілася. Трэба было падвесці вынікі працы Саюза за апошнія пяць гадоў, абмеркаваць напрамкі далейшай дзейнасці. Каля 200 чалавек удзельнічалі. Са справаздачным дакладам выступіў старшыня грамадскага аб’яднання Мікалай Чаргінец. Цяпер ужо былы, дарэчы: новым старшынёй абралі  Аляксандра Карлюкевіча — журналіста, літаратуразнаўцу, дырэктара і галоўнага рэдактара Выдавецкага дома “Звязда”.

— У сваім інтэрв’ю падчас з’езду  Карлюкевіч  казаў аб тым, што перад творчымі людзьмі і перад усім грамадствам на парадку дня стаяць сёння агульныя пытанні — грамадска-палітычныя. І ў таго, хто піша карціны, і ў мастака слова павінна выказвацца грамадзянская і сацыяльная пазіцыя. Ёсць у мяне ўражанне, што вы яшчэ раней самастойна зрабілі для сябе такую выснову. Шмат якія вашы вершы — безумоўны водгук на тое, што адбываецца ў навакольным свеце, ад Чарнобыля да цяперашніх падзей ва Украіне. Ці сапраўды жорсткасць і рознагалоссе могуць натхніць паэта, у творчасці якога дагэтуль перважала лірыка іншага складу, не столько грамадзянская, колькі  пачуццёвая, мяккая, сардэчная, пейзажная?

— Ведаеце, да таго, што адбываецца, скажам, у той жа Украіне, немагчыма заставацца абыякавым. Сярод маіх знаёмых ёсць тыя, хто мае там родных, сяброў. У беларуска-ўкраінскага паэта Грыгорыя Гармаша, напрыклад, брат памёр у Данецку, сястра зараз пад Кіевам, таксама ў небяспецы. Іншая знаёмая паехала ў Адэсу, а цяпер сядзяць там у падвалах, бо дамы рушацца і снарады  рвуцца. Тут палезеш па бульбу ў склеп і то падумаеш, гэта ж людзі сядзяць там тыднямі, месяцамі, гадамі ў гэтых скляпах, а над галавою ляціць усё, узрываецца — жудасна. Хочацца сказаць, што ў гэтым выпадку я цалкам падтрымліваю пазіцыю Расіі, Пуціна. Мы з расіянамі на роўных, аднолькавыя, памяркоўныя людзі, гэта мне бліжэй, чым Польшча ці іншая еўрапейская краіна, ад іх я не чакаю такіх самых раўнапраўных адносін. Здавалася, што ўжо нашага пакалення вайна не зачэпіць, а тут наварочваецца сляза і ўсё. Мне балюча, я таму і пішу, таму і пішацца такое. Сам ужо пражыў, можна сказаць, а дзяцей і ўнукаў шкада. Пішу так, як думаю, і стараюся пісаць праўду. А калі праўду пішаш, то не сорамна і людзям пачытаць. Я вечарам гляджу ўсе навіны, мне цікава паслухаць меркаванні аб сучасных падзеях, розныя погляды з розных бакоў і зрабіць на гэтых падставах свае высновы.

— Што вы адчуваеце, калі выступаеце са сваімі вершамі перад чытачамі?

— Я заўсёды хвалююся, калі сваё чытаю. Але вельмі прыемна, калі чуеш, як твае вершы чытаюць людзі іншыя. На мае вершы адзін гродзенскі кампазітар напісаў каля 20 песень, маю надзею, што будзем выступаць з ім разам. Давялося мне выступіць з вершамі на кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску, на наступны дзень пасля з’езда. Там былі адведзены асобныя месцы для дэлегатаў з розных абласцей краіны. Я прачытаў два актуальныя вершы.

— І ўсе ж вымаўленае слова гасне ў паветры. Можа і пакіне след у чыёйсьці душы, але як надоўга? Мяркуючы па тым, як стараюцца пісьменнікі і паэты перанесці свае творы на больш трывалыя носьбіты, для іх гэта вельмі важна. Тым болей, што папера за шмат стагоддзяў давяла, што ніво-
дзін матэрыял з ёй у гэтым супернічаць не можа.

— Так, і я таксама выдаў некалькі кніжак, таму што сапраўды хочацца пакінуць пасля сябе штосьці больш значнае, чым проста грошы ці матэрыяльны дастатак. Шкада толькі, што нават членства ў Саюзе пісьменнікаў не дае шанцаў на фінансаванне выдання тваіх твораў. На з’ездзе мяне зацікавілі некаторыя агучаныя лічбы. Так, на фінансаванне выдавецкай дзейнасці абласных пісьменніцкіх арганізацый выдзяляецца 0,03 працэнта ад агульнай сумы, вызначанай на гэтыя мэты. Тры сотых працэнта, нават не дзясятых. Я нават перапытаў, думаў, што недачуў. Таму можаце ўявіць, што мы ўсе свае кнігі выдаём за ўласны кошт. Прытым патрабуюць якасці, не толькі якасці слова, але і кніжкі. А якая можа быць якасць, калі  стараешся хоць за свае грошы кнігу выпусціць, каб только не згубіліся твае творы. Шукаеш магчымасцей зменшыць затраты. Аднак, хаця выпусціць кніжку, напрыклад, у тонкай вокладцы значна танней, усе мае кнігі выдаваліся ў цвёрдай, бо і выгляд зусім іншы, і трываласць.

Акрамя таго, існуюць часопісы і альманахі, дзе можна апублікавацца. Я падтрымліваю сувязь с Мінскам, і мае вершы друкаваліся ўжо ў пяці гадавых выпусках альманаха “Літаратурны экватар”.

044 (2)

– Зразумела, чаму кнігі нашых творцаў выходзяць такім маленькім накладам — 50-100 экземпляраў. Цяпер, калі так падаражэла папера, будзе яшчэ цяжэй сабраць неабходную суму. Асабліва ўлічваючы, што прадаць частку накладу, каб вярнуць хоць частку затрат, аўтар не мае права, бо не з’яўляецца прадпрымальнікам. Ведаю, што вы дорыце свае кнігі бібліятэкам, школам. Наўрад ці хто задумваецца, што кожная абышлася вам рублёў у 30-40. І то дзякуючы таму, што выдадзена не буйным выдавецкім домам, а невялічкім выдавецтвам — мінскім ТАА “Каўчэг”. Іншыя нашы мясцовыя паэты карыстаюцца найчасцей паслугамі гродзенскай фірмы “ЮрСаПрынт”. А ў буйных выдавецтвах і цэны адпаведныя.

— Я гэтыя выдаткі не лічу. Аддасі грошы — здаецца, згубіў і згубіў. Цяпер нават газеты не плацяць ганарараў. У дзяцінстве я пісаў у “Піянер Беларусі”, “Піянерскую праўду”. Прыходзілі ганарары — паўтара-тры рублі. Гэта былі грошы для школьніка! А зараз… Дзякуй, што атрымаў бясплатную падпіску на “Наш час” на паўгода.

— Сабе дзякуйце, гэта ж узнагарода за пермогу ў нашым паэтычным конкурсе. І вы яе сумленна запрацавалі, тым больш, што з’яўляецеся сталым аўтарам на нашай літаратурнай старонцы і не шкадуеце для чытачоў “НЧ” сваіх новых вершаў. І ўвогуле вядома, што вы шчодра дзеліцеся сваёй творчасцю, часта выступаеце на літаратурных мерапрыемствах, у школах, бібліятэках. Гэта ж таксама праца, і зусім не такая лёгкая, як некаторым здаецца.

— Нялёгкая не толькі і не столькі ў тым сэнсе, што зносіны з аўдыторыяй заўсёды звязаны з напружаннем і нервовымі затратамі, але з чыста фізічнымі цяжкасцямі. Скажам, штодзённага транспартнага спалучэння паміж Пачуйкамі і райцэнтрам няма. І калі мяне запраша-
юць выступіць у бібліятэцы ў Ваўкавыску, мне трэба знайсці спадарожную машыну, дастасавацца ў часе, дамовіцца так, каб яшчэ і дадому трапіць пасля імпрэзы. Не ўсе сапраўды гэта разумеюць, і здараецца, што сустрэча выкарыстоўваецца арганізатарамі для іншых мэтаў, якія пакідаюць для размовы з чытачамі замест запланаваных дзвюх гадзін ці хоць бы адной хвілін 30-40. Такія выпадкі крыў-
дзяць і абураюць, думаеш, ці варта было столькі часу і сіл траціць?

— Спадзяюся, што пашана для літаратурнай працы і таленту аўтараў выключыць падобныя выпадкі ў далейшым. На развітанне стандартнае запытанне: над якімі тэмамі працуеце зараз?

— Па-рознаму атрымліваецца. Бывае, што тэма не кранае, а бывае — падштурхне, тады і пішацца. У Саюзе пісьменнікаў падказваюць тэмы, на якія ёсць грамадскі запыт. Актуальна зараз пра Чарнобыль, бо набліжаецца чарговая гадавіна тых трагічных падзей, пра гісторыю Беларусі. Дарэчы, мая кніга “Пяром і сэрцам” якраз пра маіх дзядоў і бабуль. Там пра ўсё ёсць: як сеялі, як малацілі, як увогуле жылі. Па-мойму, там усё сказана, гэта і ёсць наша гісторыя.

— Дзякуй за цікавую размову.

 

Друкуем вершы, з якімі іх аўтар Мікалай Іваноўскі выступаў на XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Haдпic на снарадзе

 

Убачыў надпіс на снарадзе:

„Гасцінец дзецям на Данбас”.

У чым дзіця змагло вам здрадзіць?..

За ўсё адкажаце вы ў нас.

 

Няма нічога ў вас святога:

Бурыць, страляць, жывых паліць.

У пекла будзе вам дарога...

Мне сэрца за дзяцей баліць.

 

Анёлаў-дзетак ёсць алея.

За што снарадам, мінай ix?..

Хто на Украіне смерць пасеяў —

Няма вам месца ля жывых.

 

У чым вам рускі вінаваты?

Душу пытанне мне скрабе.

Закрыць дзіцятка ад гранаты

Ён камізэльку зняў з сябе.

 

Жыцця салдат не пашкадуе.

Было так многія вякі.

Дзяцей і мамаў там ратуе,

Бо рускі ён, бо ён — такі!

 

Убачыў надпіс на снарадзе:

„Гасцінец дзецям на Данбас”.

У чым дзіця змагло вам здрадзіць?..

За ўсё адкажаце вы ў нас.

 

Давай прысядзем

 

З табой славяне мы, браты.

Навошта смерць, нам хопіць біцца.

Не прагну я вайны, ні ты.

Пара, браток, ужо мірыцца.

 

Давай абдымемся з табой.

Вайну змяцём, адымем сажу.

Жыццё з сябрамі і гурбой

Нанова зноў сваё наладжу.

 

Давай прысядзем, брат, за стол.

Сяброўскі келіх будзе лекам.

Паспеем мы з табой у дол.

Вайну затопчам, хопіць здзекаў.

 

Давай, як нашыя дзяды,

З табой “Кацюшу” заспяваем,

Каб жыць без гора і бяды.

А сумны боль далей схаваем.

 

Хапае без вайны хвароб,

А душам рана, брат, на Неба,

І падстаўляць пад кулі лоб —

Пакуль ёсць розум —

Нам не трэба.

Хутчэй патрэбны Mip цяпер.

Давай прыйдзём да мірнай згоды,

Каб i далей, як у СССР,

Былі сябрамі ў нас народы.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1464 раз Печать