Творчыя землякі запрашаюцца да ўдзелу ў абласным літаратурным конкурсе імя Максіма Багдановіча - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 01 Ноября 2023 18:30

Творчыя землякі запрашаюцца да ўдзелу ў абласным літаратурным конкурсе імя Максіма Багдановіча

Сёлета Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт сваім рашэннем заснаваў абласны літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча. Мэты правядзення конкурсу: папулярызацыя дзейнасці пісьменнікаў Гродзенскай вобласці; стымуляванне стварэння высокамастацкіх літаратурных твораў; выяўленне таленавітых аўтараў і новых імёнаў у літаратуры; павышэнне статусу пісьменніка ў грамадстве.

Конкурс праводзіцца адзін раз у два гады па сямі намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Дзіцячая літаратура”, “Публіцыстыка і краязнаўства”, “Літаратуразнаўства і крытыка”, “Драматургія”, “Адкрыццё года”. Да ўдзелу дапускаюцца не апублікаваныя раней літаратурныя творы на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь. Майце на ўвазе: размяшчэнне літаратурных твораў або іх фрагментаў у сацыяльных сетках і глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт прыраўноўваецца да публікацыі.

Удзельнікам конкурсу можа быць кожны аўтар літаратурнага твора, які на дату падачы заяўкі на ўдзел у конкурсе дасягнуў 18-гадовага ўзросту і зарэгістраваны (фактычна пражывае) на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі напамінае, што заяўкі на конкурс прымаюцца да 1 лютага 2024 г. Усе падрабязнасці — на сайце аддзялення.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1013 раз Печать