Каб прыцягнуць увагу, работнікі культуры ладзяць розныя рэкламныя кампаніі. “Будзь з намі!” — запрашаюць жыхароў раёна ўдзельнікі клубных фарміраванняў. У школах і дзіцячых садках, на прадпрыемствах, на пошце і ў гандлёвых кропках у творчай форме расказваюць пра гурткі і студыі, у якіх займаюцца, дэманструючы асабістым прыкладам, якіх поспехаў можна дабіцца.
У многіх населеных пунктах ужо прайшло бліц-апытанне “Раскажы дарогу ў Дом культуры”. Культработнікі прапануюць жыхарам расказаць пра дарогу, якая вядзе ў мясцовы ДК: назваць адлегласць у кроках і метрах, колькі паваротаў трэба прайсці, якія аб’екты знаходзяцца па дарозе і г. д. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымліваюць прыемныя прызы. І, вядома, інфармацыю аб прапанаваных паслугах і цікавых мерапрыемствах.
А літаральна зараз удзельнікі клубных фарміраванняў прымаюць удзел у конкурсе вершаў на тэму “Любімы гурток і аб’яднанне”. За яго ходам можна паназіраць у сацыяльных сетках раённага цэнтра культуры.
Дзень адчыненных дзвярэй прайшоў і ў Ваўка-выскім раённым Цэнтры рамёстваў (г. п. Рось). Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з працай творчых майстэрняў, дзе праходзяць заняткі гурткоў, пазнаёміцца з майстрамі народных мастацкіх рамёстваў, паспрабаваць свае сілы на майстар-класах “Не ляніся — рамяству вучыся”, наведаць музей народнага побыту і персанальную выставу жывапісу “Лірыка душы” воіна-інтэрнацыяналіста, народнага ўмельца Ваўкавышчыны Мікалая Цыганоўскага.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.