Сучасныя паэты маюць магчымасць выдаваць свае вершы без узгаднення з вышэйшымі літаратурнымі інстанцыямі, за ўласны кошт. Шмат з іх, у тым ліку і на Ваўкавышчыне, гэтую магчымасць не аднойчы ўжо выкарысталі. Значыць, ёсць што прадставіць на конкурс, які праводзіцца з 2 ліпеня па 2 верасня 2025 года.
Аўтар павінен даслаць на конкурс два экзэмпляры кнігі. Асобым бонусам будзе лічыцца яго арыгінальны аўтограф на кнізе. Кнігі падпісваюцца: адна — чытачам Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага, другая — чытачам Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада Гродна.
Прымаюцца кнігі на рускай і беларускай мовах, выдадзеныя ў 2023-2025 гадах. Акрамя кніг, аўтар павінен даслаць інфармацыю пра сябе: прозвішча, імя, імя па бацьку; месца пражывання; ці з’яўляецца членам СПБ; кантактны тэлефон. Кнігі і звесткі пра аўтараў дасылаюцца на адрас: 30023 Гродна, вул. Савецкая, д. 31, пакой 39, Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з пазнакай «на конкурс».
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.