Суббота, 06 Сентября 2025 12:13
Фотафакт. Майстры Ваўкавыскага раённага цэнтра рамёстваў прымаюць удзел у свяце “Дзень беларускага пісьменства”, якое адбываецца ў Лідзе
Лариса ПрокопеняНа пляцоўцы “Ніці продкаў” народны майстар Яніна Іюльская правядзе майстар-клас па простым двухнітовым ткацтве, якое ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У “Горадзе майстроў” пройдуць майстар-класы па мастацкай кераміцы, вырабу сувеніраў з тэкстылю і вышыванцы. Усе жадаючыя змогуць зрабіць фота на памяць у адмысловых фотазонах. А на пляцоўцы “Нематэрыяльная культурная спадчына” прадстаўнікі нашага раёна падзеляцца з гасцямі свята ведамі і навыкамі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне, а таксама правядуць дэгустацыю печыва.
Опубликовано в
Культура
