У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Ваўкавыскага раёна ў рамках маштабнага праекту “Кожная пятніца — роднае, сваё!” адбылося мерапрыемства, якое было прысвечана тэме беларускай культуры - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 31 Января 2026 16:44

У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Ваўкавыскага раёна ў рамках маштабнага праекту “Кожная пятніца — роднае, сваё!” адбылося мерапрыемства, якое было прысвечана тэме беларускай культуры

Галоўнай падзеяй стала выстава “Беларуская лялька”. Лялькі выраблены рукамі выхаванцаў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні “Сувенір” пад чулым кіраўніцтвам Наталлі Рыбак. Дзяўчынкі разам з Наталляй Уладзіміраўнай і шыюць, і вышываюць, і плятуць з саломкі.

Асаблівая ўвага ў праекце надаецца папулярызацыі беларускіх традыцый. Выстава ў аддзяленні стала сімвалічнай і неабходнай для дэталёвага знаёмства падапечных з гісторыяй роднага краю, яго традыцыямі.

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Таццяна Кубіцкая правяла занятак-падарожжа “Народнаму жыць у вяках”, падчас якога азнаёміла з багатымі каранямі нашай культурнай спадчыны. Занятак атрымаўся жывы і інтэр­актыўны. Не абышлося без музыкі і паэзіі — падапечныя спявалі народныя песні і чыталі вершы беларускіх паэтаў.

— Такія сустрэчы дапамагаюць адчуць духоўную еднасць і згуртаванасць праз папулярызацыю традыцыйных каштоўнасцей. Праект працягвае сваю работу, адкрываючы новыя старонкі нашай багатай спадчыны, — адзначыла загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Ваўкавыскага раёна Наталля Варчак.

На выставе можна ўбачыць не толькі лялькі ў нацыянальных касцюмах, але і вышыванкі.

Занятак стаў сапраўдным душэўным і прыгожым святам, якое аб’яднала знаўцаў роднай культуры, беларускіх традыцый і нацыянальных каштоўнасцей, якія ганарацца сваімі звычаямі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 549 раз Печать