У рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» работнікі культуры працягваюць далучэнне жыхароў нашага раёна да нацыянальных і рэгіянальных каштоўнасцей - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 02 Февраля 2026 14:43

У рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» работнікі культуры працягваюць далучэнне жыхароў нашага раёна да нацыянальных і рэгіянальных каштоўнасцей

У Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў адбылася гутарка «Каляды, Грамніцы і Вадохрышча: гісторыя, традыцыі і сэнс праваслаўных святаў», у якой прыняў удзел клірык прыхода храма святога велікамучаніка Свята-Георгіеўскай царквы іерэй Уладзімір Сторчак. За круглым сталом удзельнікі разважалі пра сэнс і традыцыі святаў, ўспаміналі пра евангельскія падзеі. Айцец Уладзімір растлумачыў сэнс Старога і Новага Запаветаў, адказаў на пытанні.

А ў Ваўкавыскай дзіцячай школе мастацтваў адкрылася незвычайная выстава, аўтарам і натхняльнікам якой з’яўляецца Зоя Ганчарык — настаўніца школы і старшыня первічнай ветэранскай арганізацыі аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама. Гэта візуальны летапіс захаваў важныя моманты жыцця школы, людзей, якія заклалі асновы для сённяшніх поспехаў.

«Адзін з галоўных падтэкстаў акцыі – павага да сваіх каранёў, да людзей, якія стварылі фундамент для сённяшняга дня, — адзначыла Зоя Мікалаеўна. — Гэтая выстава – наш унёсак у агульную справу захавання памяці і павагі да сваіх педагогаў, да сваёй гісторыі».

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 669 раз Печать