На тэматычных пляцоўках гасцям былі прадстаўлены рэканструкцыі вясельных абрадаў розных рэгіёнаў Гродзеншчыны. На Ваўкавыскім падвор’і работнікі Ваўкавыскага цэнтра культуры паказалі элемент абрада “Сустрэча маладых”, які падрыхтавалі разам з удзельнікамі ўзорнага ансамбля “Чобаты” і народнага ансамбля “Чараўніцы”. Выстава вясельных рэтра-фатаграфій, сабраных работнікамі філіялаў РЦК у розных населеных пунктах Ваўкавышчыны, пазнаёміла зацікаўленых з ўнікальнымі здымкамі з 30-х да 90-х гадоў мінулага стагоддзя, якія захавалі вясельную моду і звычаі тых часоў. Госці падвор’я з задавалененнем частаваліся традыцыйнямі стравамі з таркаванай бульбы, удзельнічалі ў майстар-класах раённага цэнтра рамёстваў.
Понедельник, 08 Июня 2026 12:54
У апошні фестывальны дзень на Аўгустоўскім канале адбылося абласное свята традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны"
Автор Служба информации "НЧ"
Опубликовано в
Культура
