«Прыміце паклон ад нас, песняры!» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 13 Сентября 2016 00:00

«Прыміце паклон ад нас, песняры!»

Лариса ПРОКОПЕНЯ

У межах абласной акцыі «Чытаем разам» ва ўстановах раённай цэнтральнай бібліятэч­най сістэмы прайшлі сустрэчы, прысвеча­ныя творчасці класікаў беларускай літаратуры — Якуба Коласа і Янкі Купалы.

«Прыміце паклон ад нас, песняры» — так называлася ме­рапрыемства, якое ў рамках ак­цыі правялі супрацоўнікі гарад­ской бібліятэкі-філіяла № 1 для васьмікласнікаў СШ № 3. У ім прыняла ўдзел начальнік Ваўка­выскага міжраённага аб’яднан­ня «Гроднааблсаюздрук» Іна Лу­кашэвіч. Яна прачытала школь­нікам вершы Я. Коласа і ўрывак з апавядання «Сірата Юрка». Супрацоўнікі бібліятэкі Любоў Раманчык і Наталля Лешчык нагадалі вучням творчы шлях пісьменнікаў і падрыхтавалі вы­ставу іх твораў.

Мерапрыемствы, прысвеча­ныя беларускім песнярам, прай­шлі таксама ў раённай дзіця­чай, Вярэйкаўскай і Падаро­скай сельскіх бібліятэках. У іх прынялі ўдзел начальнік аддзе­ла ідэалагічнай работы, культу­ры і па справах моладзі райвы­канкама Дзмітрый Зязюля, на­меснік дырэктара Вярэйкаўскай СШ па вучэбна-выхаваўчай ра­боце Тэрэза Талочка, началь­нік Вярэйкаўскага аддзялення сувязі Таццяна Саўтрук, бух­галтар РСКУП «Ваўкавыскае» Таццяна Сцепанюк і намеснік дырэктара па ідэалагічнай ра­боце ДСУП «Падароск» Воль­га Кудрачова.

Нагадаем, што акцыя «Чыта­ем разам» распачалася ў воблас­ці ў красавіку па ініцыятыве га­лоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага і бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Па задумцы іні­цыятараў вядомыя людзі, дзеячы культуры, кіраўнікі прадпрыем­стваў і арганізацый і ўсе жа­даючыя чытаюць аматарам бе­ларускай літаратуры свае любі­мыя творы.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3129 раз Печать