Загадчыца Дома культуры Марыя Бачынская правяла для юных жыхароў аграгарадка дэгустацыю традыцыйных страў з таркаванай бульбы, а таксама майстар-клас па прыгатаванні дранікаў. Пад яе кіраўніцтвам удзельнікі сваімі рукамі прыгатавалі самую папулярную беларускую страву, якая, насуперак прыказцы, не выйшла камяком.
