Бібліятэка вучыць неабыякавасці - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 25 Октября 2016 00:00

Бібліятэка вучыць неабыякавасці

Ізабелінская сельская бібліятэка атрымала I прэмію ў намінацыі «Ду­хоўна-маральнае выхаванне падрас­таючага пакалення» сярод сельскіх бібліятэк у рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання».

Узнагароды пераможцам былі ўру­чаны ў Нацыянальнай бібліятэцы Бе­ларусі ў рамках ІV Міжнароднага кан­грэсу «Бібліятэка як феномен культу­ры». Штогадовы конкурс праводзіцца па ініцыятыве Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата пры пад­трымцы Міністэрстваў культуры і аду­кацыі, Міністэрства абароны і Нацы­янальнай бібліятэкі Беларусі.

Ганна Іванаўна Свістун больш за 20 гадоў працуе бібліятэкарам у Іза­беліне. З упэўненасцю можна сказа­ць, што яна любіць сваю справу, з адказнасцю і ініцыятывай ставіцца да працы, якая ёй па душы. У вёсцы яе паважаюць за спагадлівасць, неабыяка­васць, цікавасць да гістарычнага міну­лага родных мясцін.

Шмат увагі надае Ганна Іванаўна духоўна-маральнаму выхаванню падрас­таючага пакалення. З 2007 года пры бібліятэцы дзейнічае літаратурна-кра­язнаўчы гурток «Чароўная карусель». На яго пасяджэннях дзеці пішуць вер­шы аб сваёй малой радзіме, малююць родныя краявіды, разам збіраю­ць звесткі з мінулага сваёй мясцовас­ці. Часта дасылаюць свае працы ў ча­сопісы «Вясёлка», «Рукзачок». Некалькі вучняў нават былі адзначаны спецы­яльнымі ўзнагародамі. Цёплыя душэў­ныя гутаркі пра веру, жыццёвыя пра­блемы, пра сяброўства, міласэрнасць і спагаду дапамагаюць дзецям стаць больш уважлівымі і дабрэйшымі адзін да аднаго, што вельмі важна ў наш прагматычны час.

Апошнім часам Ганна Іванаўна вы­рашыла аб’яднаць намаганні з іерэем храма Святога Архангела Міхаіла Сер­гіем Песняком, каб далучыць дзяцей да нормаў хрысціянскай маралі. Гэтая дзейнасць не абмяжоўваецца толькі гу­таркамі, а носіць практычны характар, бо найбольш дзейсным метадам выха­вання з’яўляецца канкрэтны прыклад. Узровень духоўна-маральнага выхаван­ня вельмі добра бачны ў дачыненні да людзей сталага веку, інвалідаў, адзінокіх. Таму неаднаразова ладзіліся су­месныя мерапрыемствы ў доме-інтэр­наце для адзінокіх састарэлых людзей у вёсцы Мадзейкі Зэльвенскага раёна. Відавочна, што ў працэсе такіх жывых зносін з пажылымі адзінокімі людзьмі дзеці разумеюць, што неабходна клапа­ціцца пра больш слабых, што добрае слова можа падтрымаць і не патрабуе нейкіх асаблівых затрат.

Абудзіць у юнага чытача пачуццё міласэрнасці, любові да бліжняга да­памагаюць масавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца не толькі ў бібліятэ­цы, але і ў праваслаўным храме пад­час царкоўных свят: духоўныя гутар­кі «Азы праваслаўя», «Мудрасць зям­ная і нябесная», святочная праграма «Вифлеемская звезда возвещает нам спасение», калядны канцэрт «Рожде­ства крылатый дух» і інш.

Працуючы як культурна-адукацый­ны і выхаваўчы цэнтр вёскі, Ізабелін­ская бібліятэка імкнецца фарміраваць духоўна-маральныя асновы ў жыхароў, асабліва падрастаючага пакалення. Сён­ня Ганна Іванаўна ў пошуку новых форм работы з юнымі чытачамі, імк­нецца наладзіць кантакты з усімі за­цікаўленымі ўстановамі па пытаннях духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі. Пажадаем ёй далейшых по­спехаў у гэтай карыснай справе.

Надзея ГУДКО, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3350 раз Печать
Другие материалы в этой категории: Ведаць сваю спадчыну И делу, и потехе — свой час