Здымкі праграмы «Наперад у мінулае» адбываліся спачатку ў аграгарадку Мацвееўцы, а потым у вёсцы Улезлы. Рэжысёр праграмы Анатоль Вечар і вядучая і рэдактар праграмы Аксана Вечар пабудавалі здымачны працэс такім чынам, што хапіла часу і на расповед пра гістарычнае мінулае вышэйазначаных вёсак, і на асвячэнне сённяшняй культурна-абрадавай рэчаіснасці. Тым больш, што галоўнай задачай для стварэння праграмы з’явіўся запіс абраду калядавання, які адбываўся раней і адбываецца ў цяперашні час. Працягвае традыцыю калядавання ў Мацвееўцах і Улезлах народны фальклорны гурт «Чараўніцы» пад кіраўніцтвам Надзеі Талашка, удзельніцы якога і сталі галоўнымі дзеючамі асобамі падчас здымкаў праграмы.
Старэйшыя ўдзельніцы гурту Надзея Аляксандраўна Трапчык і Вольга Антонаўна Шчыглінская валодаюць адметнай манерай выканання і абрадавых, і народных побытавых песень. Іх манеру падхапілі і перанялі больш маладыя ўдзельніцы калектыву. Прыродны талент і каларыт удзельніц гурту, аўтэнтыка бытавання абраду, задзейнічанне ў ім моладзі і падлеткаў у абрамленні па-мастацку аздобленай гістарычнай інфармацыі і пры ўдалым выкарыстанні пэўнай рэжысуры - усё гэта можна будзе назіраць на тэлеканале «Беларусь 3» у пачатку студзеня 2017 года.
Галіна Чарапок
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.