Кнігі Скарыны чытаем разам - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 30 Апреля 2017 15:57

Кнігі Скарыны чытаем разам

 

Год назад стартавала абласная акцыя «Чытаем разам», у якую актыўна ўключыліся і біб-ліятэкі Ваўкавышчыны.

На працягу года ў чытаннях прымалі ўдзел вядомыя людзі нашага горада і раёна. Акцыя працягваецца і зараз. Сёлетняе мерапрыемства незвычайнае: у 2017 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня выхаду ў свет першай беларускай кнігі, якую выдаў наш суайчыннік Францыск Скарына, і менавіта яму прысвячаюцца чарговыя чытанні.

Францыск Скарына — беларускі і еўрапейскі культурны дзеяч, гуманіст, асветнік, айчынны і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, пісьменнік, перакладчык і каментатар Бібліі. Друкаваная спадчына Скарыны — унікальная з’ява беларускай і еўрапейскай культур. Прадметам асаблівага гонару для многіх кніжных збораў свету з’яўляюцца цудоўна аформленыя кнігі перша-друкара. У цяперашні час вядома каля 300 экзэмпляраў яго выданняў, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Літвы, Польшчы, Славеніі, Расіі і Украіны. За сваё жыццё Скарына выдаў 25 кніг:
23 у Празе і 2 у Вільні.

Гэта былі не проста кнігі. Па азначэнні самаго Скарыны, яны прызначаліся для распаўсюджання сярод звычайных людзей і таму былі надрукаваны простай мовай. Наватарства нашага першадрукара заключалася ў тым, што кананічны тэкст Бібліі ён дапаўняў асабіс-тымі тэкстамі — прадмовамі і пасляслоўямі.

Кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Паводле рашэння ЮНЭСКА, Францыск Скарына быў пазначаны ў спісе «Выдатных дзеячоў славянскай культуры», юбілеі якіх знамянальна адзначаюць ва ўсім свеце.

Бібліятэкі раёна таксама далучыліся да гэтай пачэснай справы і правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных славутаму першадрукару. У гарадской дзіцячай бібліятэцы па вуліцы Н. Боркі, 25 адбылася літаратурна-гістарычная гадзіна «Святло друкаванага слова». Удзел у акцыі прынялі вучні 10 класа СШ № 4. У якасці запрошанага госця ў чытаннях прыняў удзел загадчык сектара культуры і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ваўкавыскага райвыканкама Сяргей Урбановіч. Пасля азнаямлення з жыццём і творчым шляхам беларускага першадрукара ў зале прагучалі ўрыўкі з прадмоў
Ф. Скарыны і прысвечаныя яму творы. Вялікае ўражанне выклікаў урывак з прадмовы да «Кнігі Юдзіф», які быў прачытаны школьнікамі на 5 мовах свету. Асаблівую цікавасць выклікала падрыхтаваная бібліятэкарамі электронная прэзентацыя «Імя, славутае ў вяках».

Шмат аматараў беларускага слова падчас чарговага мерапрыемства абласной акцыі «Чытаем разам» сабралася і ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Супрацоўнікі з дапамогай слайдавай прэзентацыі распавядалі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны. Яго прадмовы чыталі школьнікі і настаўнікі гімназіі № 2, а таксама начальнік Ваўкавыскага МРА «Гроднааблсаюздрук» Інна Лукашэвіч. Напрыканцы ўсе разам прачыталі верш М. Пазнякова «Скарына».

Бібліятэкары Роскай гарпасялковай бібліятэкі падрыхтавалі для сваіх чытачоў гадзіну мастацкага чытання «Праз кнігу — да вытокаў духоўнасці». Разам з дзецьмі ў гучных чытаннях прыняла ўдзел настаўніца рускай літаратуры Раіса Сапрыкіна. Своеасаблівым аздаб-леннем мерапрыемства паслужыла выстава-інсталяцыя «Промні беларускага асветніцтва».

Надзея Гудко, загадчык аддзела маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3510 раз Печать