Гурт, якім кіруе Надзея Талашка, з’яўляецца пастаянным удзельнікам мясцовых святаў і абрадаў, жаданым госцем на раённых мерапрыемствах. Неаднаразова запрашаўся з творчай праграмай на абласное і рэспубліканскае радыё і тэлебачанне. Менавіта гэты калектыў стаў непасрэднай крыніцай песеннага фальклору для спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага інстытута культуры Беларусі пад час фальклорнай экспедыцыі па збору матэрыялаў для даведніка «Традыцыйная культура Панямоння».
Среда, 01 Ноября 2017 15:48
Фальклорны гурт «Чараўніцы» быў запрошаны для запісу рэпертуара ў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці
Фальклорны гурт «Чараўніцы» Мацвееўскага Дома культуры быў запрошаны для запісу рэпертуара ў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці з мэтай захавання і папулярызацыіі творчасці аўтэнтычных калектываў Панямоння.
