У фестывалі прынялі ўдзел установы культуры раёна, якія прадставілі 18 гульнёвых праграм рознага накірунку і тэматыкі: для дзяцей і дарослых, пазнавальныя і забаўльныя, тэматычныя, фальклорныя, тэатралізаваныя. Удзельнікі пастараліся распрацаваць новыя, арыгінальныя праекты, адметныя ад іншых. Напрыклад, цікавая праграма на фальклорнай аснове «Хлебам, соллю сустракаем, усіх у госці запрашаем» атрымалася ў работнікаў Раднікоўскага сельскага клуба. Ендрыхаўскі Дом культуры прадставіў гульнёвую праграму па восеньскіх святах народнага календара «Шлях да каравая». Дзіцячую праграму «Дзень нараджэння ў Мішкі» распрацавалі работнікі Краснасельскага Дома культуры, а іх калегі з Роскага ДК запрасілі ўсіх на «Дзень нараджэння Восені».
Кампетэнтнае журы зараз падзводзіць вынікі, якія мы абавязкова паведамім нашым чытачам. А пакуль што адзначым, што жыхары раёна будць мець магчамасць не толькі пазнаёміцца з прадстаўленымі праграмамі, але нават прыняць ў іх удзел падчас гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. Лепшыя гульні будуць прадстаўлены на абласным фестывалі, які адбудзецца ў Воранава.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.