Першыя сцяжынкі ў свет вялікага спорта. Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў у “Яслі-сад № 6 г. Ваўкавыска” прайшоў тэматычны тыдзень “Алімпійскія надзеі” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 28 Февраля 2019 15:47

Першыя сцяжынкі ў свет вялікага спорта. Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў у “Яслі-сад № 6 г. Ваўкавыска” прайшоў тэматычны тыдзень “Алімпійскія надзеі”

Сучасная Беларусь займае годнае месца ў сусветнай супольнасці і па праву лічыцца спартыўнай краінай. Асобнае месца адводзіцца ўдасканаленню фізічнага выхавання дзяцей, складовай часткай якой з’яўляецца алімпійская адукацыя. Не засталася ў баку і наша ўстанова. Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў нашай краіне ў жніўні 2019 года, педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 6 г. Ваўкавыска” асобую ўвагу надалі далучэнню выхаванцаў да ідэй алімпійскага руху.

Гэтаму быў прысвечаны тэматычны тыдзень “Алімпійскія надзеі”, у мерапрыемствах якога прынялі ўдзел не толькі дзеці, але і бацькі. Пазнаёміцца з сем’ямі, дзе першынствуе спорт, дапамаглі фотавыстава “Спартыўныя захапленні маёй сям’і”, выстава дзіцячых малюнкаў на спартыўную тэматыку. Для бацькоў прайшла акцыя “Фізкультурнае абсталяванне для будучых алімпійцаў”, а дзеці здзейснілі экскурсію ў СДзЮШАР № 1. Выхавацелі знаёмілі дашкалят з гісторыяй Алімпійскіх гульняў, яе сімволікай, знакамітымі спартсменамі малой радзімы.

Але найбольшую цікавасць выклікала фізкультурнае свята “Ад гульні да вяршыні Алімпа”, якое падрыхтавалі кіраўнікі фізічнага выхавання Л. В. Чарапок, А. Ю. Клак, А. С. Самасюк. Як і сапраўдныя, няхай і малыя, Алімпійскія гульні, пачаліся яны ўрачыстай цырымоніяй адкрыцця.

Камандныя эстафеты выявілі спартыўны дух удзельнікаў. Спартыўная віктарына дазволіла праверыць эрудыцыю і кемлівасць, хуткасць рэакцыі каманд. У перапынку з паказальнымі нумарамі, падрыхтаванымі музычным кіраўніком Т. В. Худзік, выступілі дзяўчынкі з чэрлідзінгам, якія выконвалі запальныя танцы з пампонамі. Ужо разам з бацькамі дзеці выйшлі на пляцоўку, каб вызначыць лепшых факеланосцаў, футбалістаў і хакеістаў, веласпартсменаў.

Прыемны сюрпрыз чакаў усіх у канцы мерапрыемства: з’яўленне лісёнка Лесіка, талісмана II Еўрапейскіх гульняў, які ўручыў самым актыўным сем’ям дыпломы за ўдзел і волю да перамогі ў Малых Алімпійскіх гульнях. Кожны з маленькіх удзельнікаў атрымаў медаль.

Відавочна, што такія святы аб’ядноўваюць бацькоў і дзяцей, садзейнічаюць фізічнаму развіццю выхаванцаў, далучаючы іх да ідэй алімпійскага руху. Спадзяемся, што першыя старты стануць першай сцяжынкай у дзіўны свет вялікага спорта.

Таццяна ХЛАМКО, намесник загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 6 г. Ваўкавыска”.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1215 раз Печать