«Святое Матулі імя». Пад такой назвай у гімназіі № 2 прашла літаратурна-музычная гадзіна з конкурснай праграмай, прысвечаная Дню маці - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 20 Октября 2021 12:30

«Святое Матулі імя». Пад такой назвай у гімназіі № 2 прашла літаратурна-музычная гадзіна з конкурснай праграмай, прысвечаная Дню маці

Вучні 4 класаў пачулі цудоўныя вершы «Слова пра маці» Эдзі Агняцвет, «Над калыскай» Янкі Купалы, «Мама гляне нам у вочы» Івана Муравейкі і іншых беларускіх паэтаў.

Кніжная выстава «Пад зоркай маці» пазнаёміла юных чытачоў з самымі цікавымі творамі пра матуль. Дзеці чыталі вершы, адгадвалі па ўрыўку казкі і апавяданні пра маму. Пад час конкурсаў «Партрэт мамы» і «Раскажы пра сваю маму» пазнаёмілі сябороў са сваімі мамамі. Вельмі цікава і прыгожа апавядалі пра сваіх матуль Марыя Ерамеевіч і Насця Пачакута. Стэфанія Лавік пахвалілася, што яе мама гатуе самы смачны шакаладны торт. Кожнаму хацелася расказаць пра сваю матулю, паказаць сваю любоў да яе. І гэта выдатна. Таму што любоў і павага да маці — адны з найбольш каштоўных і важных пачуццяў, без якіх немагчыма выхаваць добрага чалавека.

Тэрэза Кавальчук,
загадчыца бібліятэкі гімназіі
№ 2 г. Ваўкавыска.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1866 раз Печать