Да ўдзелу ў ім былі запрошаны вучні 4—7 класаў. Падрыхтоўка да яго пачалася задоўга. Разам з настаўнікамі, бібліятэкарам і бацькамі ўдзельнікі падбіралі і вучылі вершы па тэме, пры гэтым перавага была аддадзена творам беларускіх паэтаў: Э. Агняцвет, П. Глебкі, А. Дзеружынскага, Ул. Мазго, М. Пазнякова.
Адпаведную атмасферу на конкурсе стварыла «беларуская хатка», беларускія мелодыі, нацыянальнае адзенне вядучых. Усе ўдзельнікі хутка асвоіліся і паказалі сябе з лепшага боку. Выдатна прачыталі вершы Максім Балюк, Каміла Аламшаева, Дар’я Данько, Даша Круглая, Вадзім Шчарбак, Аляксандр Васільеў, Дар’я Міцкевіч, Карына Лясота, Ксенія Балюк.
Конкурс закрануў душы ўдзельнікаў і слухачоў, якія пранікліся гонарам за сваю Бацькаўшчыну, раскрылі свае творчыя здольнасці. Ніхто не застаўся абыякавым. А пераможцамі сталі Даша Данько (3 месца), Карына Лясота (2 месца) і Мілена Емельянчык (1 месца ).
Антаніна Пабудзей, бібліятэкар Субацкага НПК дзіцячы сад–сярэдняя школа
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.