У сярэдняй школе № 4 прайшла TED-канферэнцыя «Майстар слова» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 07 Февраля 2022 11:30

У сярэдняй школе № 4 прайшла TED-канферэнцыя «Майстар слова»

У ХХІ стагоддзі экалагічны стан планеты стаў глабальнай праблемай сусветнага маштабу, якую імкнуцца вырашыць вучоныя многіх краін свету. Таму зусім не выпадковым падаецца, што большасць спікераў V TED-канферэнцыі «Майстар слова» з сярэдняй школы № 4 прысвяцілі свае выступленні вывучэнню і распаўсюджанню ведаў пра крытычны стан навакольнага асяроддзя з мэтай яго змены і паляпшэння.

Трэба адзначыць, што TED-канферэнцыі (ад англ. «Technology Entertainment Design» — тэхналогіі, забава і дызайн) першапачаткова былі накіраваны на распаўсюджанне ўнікальных ідэй у ЗША. У апошні час тэматыка канферэнцый значна пашырылася, і зараз па ўсім свеце ў гэтым жа фармаце відэаканферэнцый пачалі ўзнімацца больш глабальныя і разнастайныя тэмы.

ТЕD-канферэнцыя «Майстар слова» ў нашай школе, пачынаючы з 2018 года, праводзіцца штогод. Спачатку ў ёй прымалі ўдзел вучні 5-8 класаў, аднак, пачынаючы з 2021 года, з задавальненнем прымаюць удзел і вучні пачатковых класаў. Штогод колькасць удзельнікаў ТЕD-канферэнцыі павялічваецца. Гэта дае падставы сцвярджаць, што праект цікавы для вучняў, спрыяе развіццю іх аратарскага майстэрства, дапамагае ў падрыхтоўцы да вуснага выказвання на алімпіядзе любога ўзроўню, актывізуе даследчую дзейнасць, не пакідае абыякавымі слухачоў, запатрабаваны імі.

Выступленні прамоўцаў былі эмацыянальнымі, мелі мультымедыйнае суправаджэнне, насілі творчы характар, прэзентавалі архітэктурныя аб’екты Ваўкавышчыны, адлюстроўвалі глабальныя экалагічныя праблемы, а таксама практычныя прапановы па іх вырашэнні. Усе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі сертыфікаты, лепшыя 23 вучні з 48 юных спікераў былі ўзнагароджаны дыпломамі, іх выступленні будуць сабраны і размешчаны ў школьным публіцыстычным весніку. Потым лепшыя спікеры змогуць прадставіць свае ідэі на межрэгіянальным узроўні ў Зэльве.

Вікторыя Дземчанкава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 4 г. Ваўкавыска

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 821 раз Печать