Жывое ў вяках беларускае слова - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 25 Февраля 2022 11:20

Жывое ў вяках беларускае слова

Мова родная не толькі тады, калі ты яе любіш і шануеш, але калі ведаеш і вывучаеш. Вучні роскай сярэдняй школы № 2 на працягу гэтага тыдня даказалі, што родную мову любяць і ведаюць, карыстаюцца ёю ў паўсядзённым жыцці.

У Міжнародны дзень роднай мовы вучні школы прынялі ўдзел у акцыі “Маё любімае слова”, змаглі выказаць свае пачуцці да беларускай мовы, народа, краіны. У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры.

На працягу тыдня прайшло шмат цікавых, яркіх, захапляючых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел усе вучні школы і настаўнікі. Яны ахвотна далучыліся да напісання Рэспубліканскага дыктанта, які прапанавала НАН Беларусі. Вучні малодшых класаў глядзелі мультфільмы на роднай мове, гулялі ў беларускія гульні, падарожнічалі па чароўнай краіне Роднай мовы. У старэйшых класах таксама прайшло шмат разнапланавых мерапрыемстваў, дзе вучні змаглі праверыць свае веды, паказаць інтэлектуальныя здольнасці, кемлівасць і знаходлівасць.

Кіраўнік школьнага народнага гісторыка-краязнаўчага музея Валянціна Слуцкая гасцінна сустракала наведвальнікаў і праводзіла тэматычныя экскурсіі «Абярэг маёй сям’і», «Ведай нашых» і іншыя.

Напрыканцы тыдня былі падведзены вынікі, уручаны ўзнагароды тым, хто найлепш ведае родную мову.

Год гістарычнай памяці асаблівае значэнне надае роднай мове як нацыянальнай каштоўнасці беларускага народа.

Алена Польцына,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 743 раз Печать