Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў Рэплеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы стаў выдатнай нагодай, каб паразмаўляць на беларускай мове на працягу тыдня - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 25 Февраля 2022 13:37

Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў Рэплеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы стаў выдатнай нагодай, каб паразмаўляць на беларускай мове на працягу тыдня

Менавіта акцыяй “Размаўляй са мной па-беларуску” пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры, падчас якога вучні мелі магчымасць прыняць удзел у самых разнастайных мерапрыемствах і паказаць свае веды, уменні і творчыя здольнасці.

Для вучняў 1-4 класаў у  рамках тыдня была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Зорны россып творчасці”, вучні 5-8 класаў спаборнічалі ў ведах і хуткасці ў квэст-гульні “Жыві і квітней, родная мова!”, паказалі ўменне працаваць у камандзе падчас віктарыны ”Знаўцы роднай мовы”. Старшакласнікі  прадэманстравалі добрае веданне  гісторыі, беларускай літаратуры, роднай мовы, традыцый і культуры нашага народа ў “Моўным турніры” і інтэлектуальнай гульні “БелаВеды”. У школьнай бібліятэцы была арганізавана  выстава кніг “Пісьменнікі-юбіляры”, а ў кабінеце беларускай мовы аформлены стэнд да Міжнароднага дня роднай мовы. Вучні, педагогі  і супрацоўнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у напісанні абласнога дыктанта “Музей паэта”.

21756320ad2450d9943c99b0f1847315

Наша мова, мова Скарыны і Буднага, Купалы і Коласа — гэта не проста сродак зносін, гэта жывая повязь пакаленняў, знак прысутнасці чалавека на зямлі. Родная мова — гэта адвечны голас Радзімы.

Наталля СЫЧЭЎНІК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 534 раз Печать