— Часу нельга марнаваць (ці марнець?). Змарнеламу (ці марнаму?) чалавеку і журыцца (ці журыць?) няма калі. А гультаю толькі тое і застаецца, што нудзіцца. Эт, марнатраўства адно…
Адчуй розніцу
Марнаваць (рус. тратить, убивать, зря расходовать время)
- Траціць без карысці, марнатравіць. Пакажы, Аксіння, куды ехаць. Каб час не марнаваць. І. Мележ.
- Мучыць, стамляць каго-небудзь (рус. изводить, мучить). Не марнуйце людзей пустымі размовамі.
Марнець (рус. чахнуть)
- Засыхаць, чахнуць, чэзнуць. Усё, што збіралі вякамі, сёння марнее ў агні. М. Чачот.
- Гібець, чахнуць — пра чалавека. Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее. З. Бядуля.
Марны (рус. напрасный, бесполезный, пустой, тщетный, безуспешный, бесплодный).
- Дарэмны, бескарысны. Я ў мастацкім агаро-
дзе толькі марная трава. К. Крапіва. - Змарнелы, чэзлы, худасочны. Жыта ад засушлівай спёкі стаяла марнае і прасіла дажджу.
Змарнелы (рус. измученный, истощенный, изнуренный, осунувшийся, похудевший). Змучаны, схуднелы. З тае вайны чакалі ўсялякіх — няхай без ног, змарнелых і сівых.
Журыцца (рус. грустить, печалиться). Сумаваць, маркоціцца. Жывіце ў радасці і шчасці, журыцца не спяшайцеся штодня.
Журыць (рус. журить; слегка порицать, наставляя). Злёгку даракаць, сварыцца на каго-небудзь, павучаючы. Дзяцей любіць патрэбна, і, толькі любячы, журыць іх можна.
Я пасля разабралася ў дзедавых “марнаваць, марнець, змарнелы, марнатраўства”. Стары сапраўды меў рацыю. І тое праўда: занятыя рукі не пускаюць у галаву нуду, у сэрца журбу, у душу тугу.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.