Юныя знатакi з Ваўкавыскага раёна заваевалi дзве «сярэбраныя» пазіцыі на Рэспубліканскім чэмпіянате па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў малых населеных пунктаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 06 Апреля 2022 15:16

Юныя знатакi з Ваўкавыскага раёна заваевалi дзве «сярэбраныя» пазіцыі на Рэспубліканскім чэмпіянате па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў малых населеных пунктаў

29 сакавіка ў Мінску адбыўся трэці Рэспубліканскі чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў малых населеных пунктаў. 

Выпадкова трапіць туды было немагчыма: у першую чаргу запрашаліся каманды, якія здолелі дакладна ­адказаць на 25 і больш пытанняў (з 45) на Сінхронным Рэспубліканскім чэмпіянаце па гульні «Што? Дзе? Калі?», які праходзіў у студзені. Амаль усім прыйшлося весці бараць­бу толькі за трэцяе месца, таму што лепшымі ў дзвюх гульнях сталі прадстаўнікі «Акварыўма» са Смілавіч, а вось абедзьве «сярэбраныя» пазіцыі адваявалі дзеці з Ваўкавыскага раёна.

Значную перавагу юных знатакоў са Смілавіч у «Сваёй гульні» адлюстравала адставанне каманды «Лівень», якая прадстаўляла Краснасельскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (500 і 360 балаў адпаведна). А вось у «Што? Дзе? Калі?» усё вырашылася на апошнім пытанні, якое не паддалося камандзе «ПЛК» з Росі (трэнер Т. У. Барысевіч): яна спынілася на 13 дакладных адказах (у чэмпіёна — 14).

Адзначым, што ўсе 11 прызёраў — удзельнікі абедзвюх каманд — вучацца ў СШ № 2 г. п. Рось, але з’яўляюцца даўнімі сябрамі-супернікамі, рэгулярна змагаючыся не толькі ва ўнутраных турнірах, але і на чэмпіянатах Ваўкавыскага раёна. Так, 26 сакавіка больш юныя нашы з Таццянай Уладзіміраўнай Барысевіч гадаванцы прывезлі з брэйн-рынгу для дзяцей, не старэйшых за сёмы клас, арганізаваным Ваўкавыскім ­ЦТДіМ (кіраўнік інтэлектуальнага клуба М. В. Бабіч), другое і трэцяе месцы. Днямі ў бой уступяць ювеналы (вучні, не старэйшыя за дзявяты клас), а 16 красавіка ўжо знаёмыя вам «Лівень» і «ПЛК» чакаюць галоўную бітву «самых хуткіх» інтэлектуалаў — брэйн-рынг, дзе ім будуць супрацьстаяць моцныя ваўкавыскія каманды. Менавіта наладжаная сістэма турніраў, супрацоўніцтва лепшых трэнераў Ваўкавышчыны сталі аднымі з прычын паспяховага выступлення дзяцей з Росі на чэмпіянаце Беларусі.

035 (2)

Хочацца падзякаваць кіраўніцтву Краснасельскага РЦТДіМ і ўпраўленню адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама за транспарт. Таксама адзначым, што наш поспех належыць і ўсім педагогам СШ № 2 г. п. Рось, якія сваёй працай таксама дапамаглі нашым дзецям ­адказаць на складаныя пытанні.

Аднак нельга забываць, што самае галоўнае зрабілі нашы гадаванцы — не разгубіліся, упершыню апынуўшыся сярод лепшых на турніры ў Мінску, і паказалі свае лепшыя якасці. Ягор Крэчка, Аляксей Загароўскі, Мікіта Марчанка, Ягор Шулякоўскі, Аляксандр Целеш, Анастасія Шаркевіч, Вікторыя Ратомская, Еўфімія Станкевіч, Караліна Альховік, Андрэй Кузьміч, Арцём Філіпаў — мы ганарымся, што ў нас ­ёсць такія дзеці. Верым, што і праз год (амаль усе — вучні дзясятага класа) яны таксама пакажуць максімальны вынік, які дазволіць ім ­стаць студэнтамі лепшых навучальных устаноў нашай краіны. Менавіта дзеля гэтага і працуюць нашы трэнеры па інтэлектуальных гульнях. Таму што не жыццё павінна ахвяравацца дзеля гульні, а гульня павінна дапамагчы ў жыцці.

Ну і, зразумела, таксама хочацца ў наступным годзе зноў паспаборнічаць з камандамі Смілавіч, Альшан, Альхоўкі... І няхай пераможа самы лепшы.

Аляксандр БУБНОЎ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства СШ № 2 г. п. Рось, трэнер каманды «Лівень»

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1133 раз Печать