Даведаліся, як у дзіцячых садах Ваўкавышчыны праводзіцца работа па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 24 Июля 2022 10:24

Даведаліся, як у дзіцячых садах Ваўкавышчыны праводзіцца работа па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту

Выхаванне патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы ўстаноў адукацыі. У тым ліку і дашкольных.

— Ва ўсіх дашкольных установах дашкольнай адукацыі праводзіцца разнапланавая работа: тэматычныя заняткі, святочныя мерапрыемствы, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Людміла Дзінгілеўская.

085 (2)

Распрацаваны дапаўненні ў план работы на 2021/2022 навучальны год. Арганізавана штотыднёвае праслухванне і выкананне з выхаванцамі сярэдніх і старэйшых груп Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь перад пачаткам заняткаў. Напярэдадні дзяржаўных святаў Беларусі ва ўстановах дашкольнай адукацыі падымаецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. На здымку гэта робяць выхаванцы яслей-сада № 12 г. Ваўкавыска.

085 (5)

Са слоў Людмілы Міхайлаўны, у Міжнародны дзень абароны дзяцей прайшлі мерапрыемствы, звязаныя з гісторыяй і традыцыямі нашай краіны. Дзеці ўдзельнічалі ў экскурсіях, прагулках да гістарычных памятных месцаў горада і раёна, наведвалі музеі, ускладалі кветкі да помнікаў герояў вайны. У кожнай установе дашкольнай адукацыі распрацаваны і размешчаны на сайце (інфармацыйным стэндзе для бацькоў) маршруты выхаднога дня для дзяцей дашкольнага ўзросту і іх бацькоў па памятных месцах Ваўкавыска.

085 (3)

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі за апошні квартал бягучага года было праведзена больш за сотню мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму на аснове знаёмства з гісторыяй і традыцыямі беларускага народа.

085 (4)

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 948 раз Печать