Здараецца, адшукаеш (ці ашукаеш?) выпадкова акуратна (ці акурат?) складзеную на паліцы, купленую (ці куплёную?) многа гадоў таму назад, але даўно ужо не прыдатную (ці здатную?) да выкарыстання рэч, якую час прыйшоў збыць (ці ад якой збыцца?). Ды ўспаміны (ці напаміны, ці памінанні?) не даюць гэтага зрабіць. Няўжо нам памяць начальнік (ці падначалены?) у жыцці?..
Адчуй розніцу
Ашукаць (рус. обмануть). Наўмысна ўвесці ў зман, не выканаць абяцання. Ашукаць яго было справай лёгкай.
Адшукаць (рус. отыскать, разыскать, изыскать). Знайсці, выявіць у выніку пошукаў. Шукальнікі прыгод жадалі адшукаць даўно прыхаваны гаспадарамі сядзібы скарб.
Акуратна (рус. аккуратно). З захаваннем парадку, дакладна, старанна. На кніжных паліцах акуратна былі складзены газеты з часопісамі.
Акурат (рус. как раз). Якраз. Школа размяшчалася акурат насупраць хаты.
Куплены (рус. купленный). Набыты за грошы ці іншыя каштоўнасці. У школу былі куплены новыя кацюм, сарочка і чаравікі.
Куплёны (рус. покупной). Не свайго вырабу, набыты за грошы. У халоднай каморы побач з хатнім салам віселі куплёныя каўбасы.
Здатны (рус. подходящий, пригодный). Месца для правядзення мерапрыемства выбралі даволі здатнае.
Прыдатны (рус. годный, пригодный, подходящий, применимый). Прыгодны, адпаведны. Кансервы доўгі час застаюцца прыдатнымі для ўжывання.
Збыць (рус. сбыть, продать). Прадаць. Рэшткі збожжа гаспадары збывалі па прывабнай цане.
Збыцца (рус. сбыться, осуществиться, исполниться). Мары кожнага дзіцяці павінны збывацца.
Успамін (рус. воспоминание). Узнаўленне ў думках. Часам душу вярэдзяць непрыемныя ўспаміны.
Напамін (рус. напоминание). Зварот або паведамленне, якія напамінаюць. Работу ён сваю добра ведаў і штодзень выконваў яе без лішняга напаміну.
Памінанне (рус. поминование). Памінкі. З чужых на памінанне былі запрошаны толькі сябры.
Начальнік (рус. начальник). Асоба, якая ўзначальвае, кіруе, загадвае. Начальнікам ён быў строгім, але справядлівым.
Падначалены (рус. подчиненный). Службовая асоба, якая падпарадкоўваецца. На ўмовы працы і ўзровень зарплаты падначаленым скардзіцца не даво-
дзілася.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.