Мы — грамадзяне роднай краіны. У ваўкавыскім дзіцячым садку № 1 правялі мерапрыемства ў гонар Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 17 Марта 2023 14:30

Мы — грамадзяне роднай краіны. У ваўкавыскім дзіцячым садку № 1 правялі мерапрыемства ў гонар Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Вельмі важна ўжо з дашкольнага ўзросту фарміраваць у дзяцей пачуцці патрыятызму і грамадзянскасці, выхоўваць адказнасць за сучаснасць і будучыню Айчыны. Кожны год 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Республікі Беларусь. І ў гонар гэтай даты ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 1 г. Ваўкавыска” праведзена мерапрыемства, ёй прысвечанае — “Мы — грамадзяне Республікі Беларусь”.

Мерапрыемства пачалося з урачыстага выканання Дзяржаўнага гімна Республікі Беларусь і праводзілася на дзвюх дзяржаўных мовах: беларускай і рускай. Выхаванцы спявалі песні “О, край родны”, “Мой тата і мама”, “Лявоніха”, “Не проста ў словы”, выконвалі танцы «Лучик золотой», «Солнышко смеется», «Белорусочка», чыталі вершы пра родны край.

Дзеці не хавалі эмоцый: адчуваць сябе часткай сваёй краіны — вялікі гонар для кожнага з іх.

Наталля ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 694 раз Печать