На Узвіжанне апошні сноп з поля пайшоў, птушкі ў вырай паляцелі. З гэтым святам звязана яшчэ мноства павер’яў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 17 Сентября 2023 18:38

На Узвіжанне апошні сноп з поля пайшоў, птушкі ў вырай паляцелі. З гэтым святам звязана яшчэ мноства павер’яў

На мінулым тыдні беларусы каталіцкага веравызнання сустракалі Узвіжанне — старадаўняе свята, калі “зямля з лета на зіму зварухнулася”. Праваслаўныя ж беларусы будуць “закрываць зямлю” 27 верасня (Воздвижение). На Узвіжанне апошні сноп з поля пайшоў, птушкі ў вырай паляцелі. З гэтым святам звязана яшчэ мноства павер’яў.

Любыя, распачатыя ў гэты дзень, важныя справы могуць абрынуцца (ці рынуцца?) непрыемнасцямі, клопатамі, турботамі. Але варта заставацца ў добрым гуморы (ці гумары?). На працягу дня важна ўнікаць (ці вынікаць?) нават выпадковых сустрэч з гадамі (змеямі, вужамі, га­дзюкамі) і шчыльна зачыняць вокны і дзверы, каб не запаўзлі яны на цяпло ні пад падлогу, ні на вышкі (ці вышку?). Без павер’яў, вядома (ці ведама?), ніводнае свята не абыходзіцца. Верыць ці не — асабістая справа кожнага.

Адчуй розніцу

Абрынуцца (рус. обру­шиться, напасть). Імкліва ўпасці зверху; з вялікай сілай напасці, наваліцца. На галаву яго знянацку абрынулася мноства клопатаў.

Рынуцца (рус. ринуться). Імкліва накіравацца куды-н. ці за кім-н. Рынуўся, было, аспрэчыць, але стрымаўся, замаўчаў.

Гумор (рус. настроение). Душэўны стан, настрой. Сёння яна была не ў гуморы.

Гумар (рус. юмор). 1. Здоль­насць заўважаць і паказваць у камічнай, дабрадушна-смешнай форме чые-н. слабасці, надахопы. Недахопы вучыцеся ўспрымаць з гумарам. 2. Мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва.

Унікаць (рус. избегать, уклоняться, увёртываться).
1. Пазбягаць, ухіляцца. Кан­фліктаў ён стараўся ўнікаць. 2. Пазбягаць, не жадаць сустрэчы. 3. Удумвацца, зра­зумець сутнасць.

Вынікаць 1. (рус. воз­никать, появляться). З’яў­ляцца, паўставаць. 2. (рус. вытекать, следовать, явст­вовать). З’яўляцца лагічным вынікам, узнікаць з чаго-н. З тлумачэння вынікалі толькі новыя пытанні.

Вышкі (рус. чердак, сеновал над хлевом или конюшней). Толькі мн. лік. Насціл або памяшканне паміж столлю і страхой. Лыжы і санкі зімы чакалі на вышках.

Вышка (рус. вышка). Высокая, пераважна конуса­падобная пабудова спецы­яльнага прызначэння; вежа. З вышкі лес — як на далоні.

Вядома 1. (рус. известно, небезызвестно). У знач. вы­казніка. Аб наяўнасці звестак. Падрабязнасці сталі вядомы не так даўно. 2. (рус. конечно, понятно, безус­ловно, из­вестно). Пабочн. Звестак аб ім, вядома, не было ніякіх.

Ведама (рус. известно). Пабочн. А людзі, ведама, як людзі: што недачуюць, тое прыдумаюць.

Давесці да ведама (рус. довести до сведения, поставить в известность). Інфармацыя была своечасова данесена да ведама ўдзель­нікаў семінара.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 283 раз Печать